"Сёньня мовы зьнішчаюцца, і моўная разнастайнасьць зьнікае хутчэй, чым калі-небудзь дагэтуль у гісторыі чалавецтва, і адносна хутчэй, чым біяразнастайнасьць.
Ёсьць цьверджаньне, што моўная і культурная разнастайнасьць гэтаксама патрэбныя для існаваньня нашай плянэты, як і біяразнастайнасьць.
Моўныя правы чалавека зьяўляюцца патрэбнымі (але не дастатковымі) перадумовамі для далейшага існаваньня моўнай разнастайнасьці.
Было цяжка, але неабходна напісаць гэтую кнігу. Столькі (непатрэбнага) болю і смутку перажылі многія народы і групы, якія я апісваю. Шчыра спадзяюся, што Вам, дарагі чытач, спадабаецца кніга:
Вы зробіцеся разгневаным, безнадзейным, адчуваючым боль, але таксама і аптымістычным і жадаючым далучыцца да мяне і іншых, каб патрабаваць, прапанаваць, ствараць і рэалізоўваць зьмены." Traduko: Dmitri Gabinski
|